Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 25 июля 2019 в 14:03, Обновлено 16 декабря 2022 в 13:42

 Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове

ва ўстановах дашкольнай адукацыі    

      Згодна з артыкулам 82  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання. Таксама ў пунктах 23-24 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 № 230 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі (артыкул 7.79)

       На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”  ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.